Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку абвешчаныя афіцыйныя вынікі выбараў


БАГДАД. У Іраку абвешчаныя афіцыйныя вынікі ўсеагульных выбараў, што адбыліся 30 студзеня. На першым месцы – блёк мусульманаў-шыітаў “Аб’яднаны ірацкі альянс” (48 адсоткаў галасоў). На другім месцы – аб’яднаньне курдзкіх партыяў, на трэцім – блёк прэм’ер-міністра Іраку Іяда Алаўі. У выбарах, паводле канчатковых дадзеных, узялі ўдзел 58 адсоткаў выбаршчыкаў. Суніты выбары практычна праігнаравалі.
XS
SM
MD
LG