Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Завершылася канфэрэнцыя ў праблемах глябальнай бясьпекі


МЮНХЕН. НЯМЕЧЧЫНА. Міратворцы ААН наўрад ці будуць здольныя зьмяніць у Іраку войскі кааліцыі на чале з ЗША, -- заявіў сёньня Генэральны сакратар ААН Кофі Анан на міжнароднай канфэрэнцыі ў праблемах глябальнай бясьпекі, якая завяршыла працу ў Мюнхене. Анан заўважыў, што ААН ня можа забясьпечыць парадак і бясьпеку ў Іраку і што супрацоўнікам арганізацыі, якія там працуюць, самім неабходная ахова. У інтэрвію Бі-Бі-Сі Анан сказаў, што ААН гатова цалкам выканаць сваю задачу ў Іраку – у прыватнасьці, дапамагчы ў стварэньні новай сыстэмы юстыцыі і дэмакратычных інстытутаў.
XS
SM
MD
LG