Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Споўнілася 60 год з дня бамбаваньня Дрэздэну


ДРЭЗДЭН. НЯМЕЧЧЫНА. Сёньня споўнілася 60 год з дня бамбаваньня Дрэздэну. Напрыканцы вайны, калі параза гітлераўскай Нямеччыны была ўжо блізкая, брытанская і амэрыканская авіяцыя нанесла зьнішчальны ўдар па Дрэздэну – загінулі 35 тысяч чалавек. Практычна ўвесь цэнтар гораду быў зруйнаваны. У Дрэздэне адбылася ўрачыстая цырымонія памяці загіблых ў часе бамбаваньня месьцічаў. Канцлер ФРГ Герхард Шродэр выступіў з прамоваю, у якой зноў папярэдзіў пра небясьпеку адраджэньня нацызму. Адначасна ў Дрэздэне адбылася дэманстрацыя нэанацыстаў, у якой узялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG