Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран будзе будаваць рэактар на цяжкай вадзе


ТЭГЕРАН. Іран не зьбіраецца адмаўляцца ад плянаў будаўніцтва рэактару на цяжкай вадзе, які можа быць выкарыстаны дзеля стварэньня ядзернай зброі, нягледзячы на прапанову Эўразьвязу паставіць рэактар на лёгкай вадзе. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Ірану Рэза Азэфі заявіў, што вітае прапанову Эўразьвязу, аднак пра адмаўленьне ад рэактару на цяжкай вадзе ”ня можа быць і гаворкі”. Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына спрабуюць пераканаць Іран адмовіцца ад ядзерных распрацовак, якія на думку ЗША, маюць ваенныя, а ня мірныя мэты.
XS
SM
MD
LG