Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль і Палестынская аўтаномія выконваюць дамоўленасьці


ЕРУСАЛІМ. Урад Ізраілю зацьвердзіў сёньня сьпіс пяцісот палестынскіх зьняволеных, якія будуць выпушчаныя на волю ў найбліжэйшыя дні. Гэтае рашэньне прынятае ў адпаведнасьці з дасягнутымі нядаўна ізраільска-палестынскімі дамоўленасьцямі. Ізраіль таксама дазволіць вярнуцца на Заходні бераг Ярдану некалькім дзесяткам палестынскіх экстрэмістаў. Пачнецца перадача пад кантроль палестынцаў пяці гарадоў на Заходнім беразе. Экстрэмісцкія групоўкі “Хамас” і “Ісламскі джыхад” заявілі ўчора, што будуць трымацца ўмоваў замірэньня зь Ізраілем. Заява была зробленая пасьля перамоваў экстрэмістаў з кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам.
XS
SM
MD
LG