Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкі генэрал ачоліць войскі НАТО ў Аўганістане


КАБУЛ. Турэцкі генэрал Этэм Эрдагі ачоліць на наступныя 6 месяцаў міратворчыя сілы НАТО ў Аўганістане. Яму будуць падпарадкоўвацца восем з паловаю тысяч вайскоўцаў краінаў НАТО, пераважна францускія і нямецкія падразьдзяленьні. Чакаецца, што ў наступнае паўгодзьдзе НАТО пашырыць свае апэрацыі на захадзе краіны. Дадатковыя кантынгенты прышлюць Гішпанія, Італія і Літва.
XS
SM
MD
LG