Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Мюнхене абмяркоўваецца глябальная бясьпека


МЮНХЕН. НЯМЕЧЧЫНА. НАТО можа выканаць важную ролю ў мірным урэгуляваньні на Блізкім Усходзе, -- заявіў Генэральны сакратар Яап дэ Хоп Схэфэр. У сваім выступе ў Мюнхене на міжнароднай канфэрэнцыі ў праблемах глябальнай бясьпекі, Схэфэр падкрэсьліў, што НАТО трэба быць гатовым паслаць сваіх міратворцаў на Блізкі Ўсход, калі аб гэтым папросяць улады Ізраілю і Палестынскай аўтаноміі. Міністар абароны Нямеччыны Петэр Штрук падтрымаў Схэфэра. У канфэрэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі амаль 40 краінаў, а таксама генэральныя сакратары НАТО і ААН. У Мюнхене сёньня адбылася буйная антываенная дэманстрацыя. Некалькі чалавек арыштаваная.
XS
SM
MD
LG