Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іране загінулі найменей 17 чалавек


БАГДАД. У Іраку зьдзейсьнены чарговы тэракт. Загінулі найменей 17 чалавек, болей за 20 параненыя. Замінаваны аўтамабіль выбухнуў каля будынку адміністрацыі ў горадзе Эль-Мусаіб. Сёньня ж у Басры быў забіты мясцовы судзьдзя – ягоны аўтамабіль быў абстраляны ў самым цэнтры гораду. Каля Масулу знойдзеныя целы шасьцярых нацыянальных гвардзейцаў, забітых стрэламі ў галаву і грудзі.
XS
SM
MD
LG