Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Сорас: Лукашэнка мяне баіцца


Ул. інф. Амэрыканскі мільянэр Джордж Сорас ў інтэрвію венскай “Die Presse” заявіў, што такія аўтакраты як Лукашэнка ня могуць не баяцца яго і ягонай фундацыі. Асабліва ў зьвязку з тым, што адбылося ў выніку падтрымкі Сорасам дэмакратычнага руху ў Сэрбіі, Грузіі і ва Ўкраіне.

(Сорас: ) “Сапраўды, Лукашэнка не выпадкова выставіў мяне зь Беларусі, як, дарэчы, зрабіў і Карымаў з Узбэкістану. Прычына ў тым, што ў гэтых краінах існуе рэпрэсіўны рэжым, які мае страх перад дэмакратычнымі рэвалюцыямі. Аднак гэтыя рэвалюцыі ўзьнікаюць ня ў выніку таго, што іх хоча наш фонд, а ў выніку таго, што жыхары гэтых краінаў больш ня могуць цярпець гэтых рэжымаў”.

Тое, што адбылося ва Ўкраіне прымушае нэрвавацца рэжымы ў іншых краінах. Прымушае нэрвавацца і Пуціна, і Лукашэнку, – перакананы Джордж Сорас.
XS
SM
MD
LG