Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сьветлагорску затрымалі аднаго зь лідэраў прадпрымальніцкага руху


Казімер Яноўскі, Гомель Сёньня ўвечары ў 3-м мікрараёне Сьветлагорска затрыманы намесьнік кіраўніка Рэспубліканскага грамадзкага аб`яднаньня “Пэрспэктыва”, мясцовы прадпрымальнік Анатоль Зьмітровіч.

Трое міліцыянтаў у цывільным сканфіскавалі ў актывіста 75 ксэракопіяў першай старонкі сёньняшняй газэты “Народная воля”, у якой апавядаецца пра мітынг у Менску і страйкі прадпрымальнікаў у рэгіёнах.

У складаньні пратаколу супраць Анатоля Зьмітровіча браў удзел і намесьнік начальніка сьветлагорскай міліцыі спадар Зыкун.
XS
SM
MD
LG