Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рамсфэлд нечакана наведаў Ірак


БАГДАД. Ня менш за 13 чалавек загінулі, а каля 40 былі параненыя пры выбуху замінаванага аўтамабіля ля шыіцкай мячэці ў горадзе Баляд Руз, на поўначы ад Багдаду. У самой ірацкай сталіцы сёньня раніцаю загінулі 9 чалавек – экстрэмісты абстралялі пякарню. Таксама сёньня зь нечаканым візытам у Іраку пабываў міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд. У Масуле кіраўнік Пэнтагону азнаёміўся з ходам падрыхтоўкі ірацкіх сілаў бясьпекі, а ў Багдадзе прысутнічаў на вайсковых манэўрах мясцовых паліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG