Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пхэньян патрабуе перамоваў з Вашынгтонам


НЬЮ-ЁРК. Злучаныя Штаты адхілілі прапанову Паўночнай Карэі пачаць наўпроставыя перамовы з ЗША і настойваюць на шматбаковых перамовах у пытаньні ядзернай праграмы КНДР. Прадстаўнік Белага Дому Скот Макклелан заявіў, што Паўночная Карэя мае ўсе магчымасьці дыялёгу з ЗША ў фармаце шматбаковых перамоваў з удзелам Паўднёвая Карэі, Кітаю, Японіі і Расеі. Паўночная Карэя цьвердзіць, што ўжо мае ядзерную зброю, якая патрэбная ёй для абароны ад пагрозы з боку ЗША.
XS
SM
MD
LG