Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Калі ўлада застанецца і пасьля гэтага народнага крыку глухой, то трэба ставіць палітычныя патрабаваньні”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 9-11 лютага 2005 г. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Спадар: ) “Па вашым радыё пачуў, што Сяргей Антончык будзе асуджаны за так званы несанкцыянаваны сход. Хацелася б праз вашае радыё даведацца: калі ёсьць такі закон, якія забараняе падобныя сходы, то якая колькасьць людзей, якія сабраліся разам, пападаюць пад гэтую забарону – тры, чатыры, пяць чалавек і г.д.? І могуць пад такую забарону трапіць людзі, якія сабраліся з нагоды вясельля, юбілею, ці проста сябры ці знаёмыя, якія сабраліся разам, каб абмеркаваць якія-небудзь праблемы, пытаньні, якія іх цікавяць? Ці мала што можа сабраць людзей разам – напрыклад, страта блізкага чалавека. Ці ва ўсіх гэтых выпадках трэба браць дазвол у ўладаў? Калі гэта так, то як гэта рабіць, падкажыце, калі ласка. Дзякуй”.

(Уладзімер: ) “Прывітаньне! Сапраўды, беларускую мову недастаткова вучыць на беларускім радыё і тэлебачаньні. Калі-некалі выпускі навін на “Ладзе”, мастацкія стужкі таксама трансьлююцца на беларускай мове; на радыё эфіры ёсьць канал “Культура”, дзе таксама ёсьць выпускі навінаў на беларускай мове. На гэтым усё. Але справа ў тым, што запатрабаванасьць беларускай мовы ў эфіры тэлерадыё вельмі нізкая. Гэта прыкладна 2-3 адсоткі ад усяго насельніцтва. Таму ў бліжэйшы час наўрад ці сытуацыя палепшыцца. Напрыклад, для нашай сям’і была б добра руханка жвавая на беларускай мове. Але гэта пакуль што спадзяваньні ў ліку вялікай мары”.

(Спадар: ) “Канстанцін Паўстоўскі гаварыў: “По отношению каждого человека к своему языку можно точно судить не только о его культурном уровне, но и о его гражданской ценности”. Ня хоча нашае тэлебачаньне па-беларуску размаўляць…”

(Спадарыня: ) “Добры вечар, паважанае Радыё Свабода! Хачу выказацца наконт пытаньня тыдня, наконт беларускай мовы на тэлебачаньні. Беларускай мовы на тэлебачаньні вельмі не хапае, як і ў нашым штодзённым жыцьці таксама, на вялікі жаль. Лічу, што на беларускім тэлебачаньні павінен быць хаця б адзін канал цалкам беларускамоўны. А то якія ж мы беларусы, калі мы ні мовы ня маем, ні канала свайго ня маем? І ўсё нам гэта непатрэбна…”

(Спадар: ) “Добры дзень, паважанае Радыё Свабода! Я вельмі хацеў бы, каб уся Эўропа, увесь цывілізаваны мір ведаў катаў: Качаткова, хірурга, які зрабіў апэрацыю на вушы майму сыну, дацэнта Румана Г.Н., які пакрывае гэтае злачынства, і дацэнт катэдры стаматалёгіі Коршык А.К. Трэба падаваць у суд, але няма за што, бо так вялі сьледзтва, што нават у суд не перадалі. Хай усе ведаюць гэтыя прозьвішчы: Качаткоў, які рабіў гэтую апэрацыю, Руман, дацэнт, які пакрывае яго, і дацэнт Коршык”.

(Жыхар Менску: ) “Шаноўная Свабода! Дзякую і віншую працавітую частку беларускага народу ў асобе прыватных прадпрымальнікаў, якія 10 лютага выступілі па ўсёй краіне са страйкам і мітынгам “За лепшае жыцьцё і чалавечую долю!” супраць прадажнага рэжыму чыноўнікаў і іх галоўнага лыжніка, з эканамічнымі патрабаваньнямі, што далей так жыць нельга. І калі ўлада застанецца і пасьля гэтага народнага крыку глухой, то трэба ставіць палітычныя патрабаваньні. А гэта: “Далоў гэту ўладу!”

(Анастас Семяновіч: ) “Вельмі шаноўныя гаспадыні і гаспадары Радыё Свабода! Хачу зьвярнуцца да вас зь вялікай просьбай, каб вы зьвярнуліся да спадара Лявона Баршчэўскага, каб той расказаў, як трэба вучыць замежныя мовы і зь якога ўзросту. У мяне ўжо ёсьць пяць унукаў і адна ўнучка, і мне вельмі хочацца навучыць іх, каб яны акрамя беларускай мовы, ведалі яшчэ хаця б чатыры іншыя мовы: ангельскую, нямецкую, францускую і расейскую. Загадзя кажу “Вялікае дзякуй” Лявону Баршчэўскаму і вам, шаноўныя гаспадары і гаспадыні Радыё Свабода!”

(Спадар: ) “Я вычытаў у газэце “Наша слова”, што мастак Мікола Назарчук быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Яго карціны найбольш праўдзіва адлюстроўваюць тыя грозныя падзеі, як напрыклад, “Танкавая бітва пад Сянно…”

(Спадарыня: ) “Добрай раніцы, Радыё Свабода! Хачу падзяліцца сваёй думкай адносна нашага правасудзьдзя. Вось маю такую інфармацыю, што нашая “достопочтенная” Жураўкова за тое, што яна скрала тры мільёны даляраў, якія патрэбныя нашай дзяржаве, хаця б для таго, каб закупіць абсталяваньне і лячыць нашых дзетак, якія хворы у сувязі з тым, што яны маюць захворваньні з Чарнобыльскай навалы. Дык нашай Жураўковай далі толькі чатыры гады пазбаўленьня волі! Чаму? Хіба можна тады паважаць нашае правасудзьдзе, калі нашаму Марынічу далі пяць год? І за што? Гэта ж проста сьмехатворна! Якая можа быць павага да нашага правасудзьдзя?!”
XS
SM
MD
LG