Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ці зможа пратэст прадпрымальнікаў перарасьці ў рух супраць Лукашэнкі?”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава - так называецца артыкул у сёньняшняй "Gazeta Wyborcza". Дзякуючы прадпрымальніцкім пратэстам, матэрыялы пра беларускія падзеі гэтымі днямі ўпершыню ад леташніх выбараў і рэфэрэндуму вярнуліся на першыя старонкі некаторых польскіх газэтаў.

Акрамя апісаньня хады прадпрымальніцкіх пратэстаў у розных гарадох Беларусі, штодзёньнік "Gazeta Wyborcza” у асобным артыкуле ставіць пытаньне : “Ці зможа пратэст прадпрымальнікаў перарасьці ў рух супраць Лукашэнкі?”

“Хаця прадпрымальнікі выйшлі на вуліцы ва ўсёй краіне з эканамічных прычынаў, але ў часе акцыяў яны скандавалі таксама і палітычныя лёзунгі – “Свабоды!”, “У адстаўку!”, адзначае газэта.

“Gazeta Wyborcza” піша, што ўлады спрабавалі не дапусьціць да пратэстаў па-свойму – гэта значыць арыштоўваючы лідэраў прадпрымальнікаў, а таксама арганізатараў акцыяў у Горадні – паводле газэты “найбольш збунтаваным беларускім горадзе”.

Як кажуць беларускія палітыкі, чые словы падае “Gazeta Wyborcza”, сьмеласьці ўзяць удзел у масавых пратэстах беларусам дадала ўкраінская аранжавая рэвалюцыя.

Польскі штодзёньнік адзначае, што ўжо 14 лютага маладыя беларускія апазыцыянэры маюць намер паказаць сьвету колеры сваёй рэвалюцыі – блакітны з жоўтымі зоркамі – колеры, якія пакажуць сусьветнай супольнасьці, што беларусы любяць Эўропу.
XS
SM
MD
LG