Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі мэдыя-магнат прапануе новую стратэгію для Беларусі


Ул. інф. Новая стратэгія дачыненьняў Эўразьвязу і Беларусі была выпрацаваная днямі ў Вільні ў часе канфэрэнцыі, якую нямецкі фонд Бэртэльсмана ладзіў сумесна зь літоўскім МЗС. У сустрэчы бралі ўдзел супрацоўнікі замежнапалітычных ведамстваў шэрагу эўрапейскіх краінаў, прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў. Як вынікае з выніковых дакумэнтаў сустрэчы, выпрацаваныя ў Вільні рэкамэндацыі зьяўляюцца імпульсам для новых магчымасьцяў ў справе падтрымкі незалежнай Беларусі.

Выніковыя дакумэнты Віленскай сустрэчы ўжо патрапілі на разгляд у парлямэнты эўрапейскіх краінаў. Нямецкі хрысьціянскі дэмакрат Вольфганг Зэндэр лічыць гэтыя рэкамэндацыі прадуманымі і канструктыўнымі.

(Зэндэр: ) “Стратэгія фонду Бэртэльсмана ўжо абмяркоўваецца рознымі фракцыямі. Мы лічым, што гэтая фундацыя мае зацікаўленую пазыцыю ў пытаньнях Беларусі. Фонд Бэртэльсмана заснаваны ў 1977 годзе. Гэта вельмі ўплывовая арганізацыя мэдыя-прадпрымальнікаў, адзін зь дзесяці найбуйнейшых мэдыйных канцэрнаў сьвету, да якога належыць такі канал як RTL. Арганізацыя падтрымлівае шматлікія праекты ў галіне эканомікі, кіраваньня, СМІ, палітыкі, адукацыі, аховы здароўя. Шмат праграмаў фонду накіраваныя на разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў посткамуністычных краінах”.

Новая стратэгія ў дачыненьні да Беларусі мае на мэце доўгатэрміновы ўплыў ЭЗ на прэзыдэнцкую выбарчую кампанію 2006.

***

Назіральнікі выдзяляюць ў рэкамэндацыях наступныя моманты:

1. Стварэньне ЭЗ гнуткага фінансавага мэханізму, які б мог спрыяць дэмакратычным працэсам ў Беларусі. Падкрэсьліваецца, што існуючая праграма ТАСІС ня надта накіраваная на патрэбы грамадзянскай супольнасьці. У гэтым зьвязку рэкамэндуецца стварыць адмысловы фонд для Беларусі, якім быў падкантрольным Эўракамісіі.

2. Узмацніць захады народнай дыпляматыі паміж Эўразьвязам і Беларусьсю ды заснаваць ў Менску Эўрапейскі дом, які б кампэнсаваў для беларусаў дэфіцыт інфармацыі пра новую Эўропу, а эўрапейцам – пра Беларусь.

3. Падвысіць доступ да каштоўнасьцяў Эўропы шляхам стварэньня адмысловага прадстаўніцтва Эўразьвязу.

Як лічаць распрацоўшчыкі беларускай канцэпцыі з фундацыі Бэртэльсмана, Эўропе неабходна знайсьці яркую палітычную асобу, якая б мела важкі голас для Беларусі і дапамагла разбурыць існуючую ізаляцыю ды самаізаляцыю, якія перашкаджаюць Беларусі супрацоўнічаць з Эўрапейскім Зьвязам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG