Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масавыя дэманстрацыі з нагоды 26-й гадавіны Ісламскай рэвалюцыі ў Іране


ТЭГЕРАН. Сёньня ў Іране ўлады арганізавалі масавыя дэманстрацыі адзначэньня 26-й гадавіны Ісламскай рэвалюцыі. У Тэгеране, нягледзячы на халоднае надвор’е і сьнег, па вуліцах прайшлі дзясяткі тысячаў людзей, скандуючы антыамэрыканскія лёзунгі. Выступаючы на ўрачыстасьці, прэзыдэнт Мухамад Хатамі папярэдзіў, што любога агрэсара ў Іране чакае ”вогненнае пекла. Іранскі народ ня хоча вайны, ён ня хоча гвалту і сутычак. Але сьвет мусіць ведаць, што іранскі народ не пацерпіць ніякай агрэсіі”. Злучаныя Штаты вінавацяць Іран у сакрэтных распрацоўках ядзернай зброі і не выключаюць ужываньня сілы. Іран адхіляе абвінавачаньні і кажа, што яго ядзерныя праграмы скіраваныя толькі на вытворчасьць энэргіі.
XS
SM
MD
LG