Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША сустрэлася з кіраўнікамі краінаў Эўразьвязу


БРУСЭЛЬ. Сёньня дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс сустрэлася ў Люксэмбургу з кіраўнікамі краінаў Эўразьвязу. У сустрэчы таксама бралі ўдзел Жан Асэльборн, міністар замежных справаў Люксэмбургу, які старшынюе ў Эўразьвязе, і Хавіер Саляна, адказны за замежную палітыку Зьвязу. Падчас свайго першага замежнага візыту пасьля заняцьця пасады, Кандаліза Райс наведала восем эўрапейскіх краінаў, спрабуючы палагодзіць рознагалосьсі, якія ўзьніклі ў выніку ваеннай кампаніі ў Іраку.
XS
SM
MD
LG