Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка наведаў ўсходнія рэгіёны Украіны


КІЕЎ. Віктар Юшчанка ўпершыню ў якасьці прэзыдэнта Ўкраіны наведаў ўсходнія рэгіёны краіны. Усход, дзе пераважае расейскамоўнае насельніцтва, на прэзыдэнцкіх выбарах у пераважнай бальшыні галасаваў са суперніка Юшчанкі – Віктара Януковіча. Юшчанка выступіў сёньня ў Данецку перад мясцовым кіраўніцтвам і дэпутатамі мясцовых радаў. Прэзыдэнт Украіны паабяцаў усходнім рэгіёнам дапамогу і зазначыў, што хоча, каб тамтэйшыя людзі жылі лепш, аднак паведамляецца, што ягоны выступ быў сустрэты без энтузіязму.
XS
SM
MD
LG