Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынц Чарльз зьбіраецца ажаніцца з Камілай Паркер Боўлз


ЛЁНДАН. Прэтэндэнт на брытанскі каралеўскі пасад прынц Чарльз зьбіраецца ажаніцца са сваёй шматгадовай сяброўкай Камілай Паркер Боўлз. Вясельная цырымонія адбудзецца 8 красавіка. Першая жонка прынца Чарльза – прынцэса Дыяна – загінула ў аўтакатастрофе ў Парыжы ў 1997 годзе, калі яны ўжо былі разьведзеныя. Новая жонка Чарльза таксама разьведзеная, і гэта выклікае незадавальненьне прадстаўнікоў англіканскай царквы, якія выступаюць супраць шлюбаў паміж разьведзенымі. У выпадку заняцьця пасаду, прынц Чарлз афіцыйна мае стаць вярхоўным кіраўніком англіканскай царквы.
XS
SM
MD
LG