Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абас звольніў трох кіраўнікоў паліцыі ў Паласе Газы


РАМАЛА. Палестынскі прэзыдэнт Махмуд Абас сёньня звольніў трох кіраўнікоў паліцыі ў Паласе Газы за няздольнасьць спыніць ракетны і мінамётны абстрэл габрэйскіх паселішчаў. Гэтыя звальненьні адбыліся пасьля таго, як ваяўнікі з групоўкі Хамас нанесьлі сёньня больш за 30 ракетных і мінамётных удараў па паселішчах. У выніку нападаў ахвяраў не было. Паводле некаторых паведамленьняў, Ізраіль з прычыны нападаў прыпыніў перамовы з палестынцамі аб кардынацыі захадаў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG