Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ля міністэрства падаткаў і збораў — каля 2,000 чалавек


Юлія Шарова, Менск А першай гадзіне дня пачаліся перамовы ў Міністэрстве па падатках і зборах паміж прадстаўнікамі ўраду і сябрамі прадпрымальніцкага руху. Цяпер каля будынку Міністэрства па падатках і зборах (вуліца Савецкая, 9) сабралася каля 2 тысяч чалавек. Людзі скандуюць лёзунгі “Далоў падатак на даданую вартасьць” і “Свабоду Шумчанку”.

Прадстаўнікі прадпрымальніцкага руху час ад часу зьвяртаюцца з выступамі і падкрэсьліваюць, што прыйшлі толькі з эканамічнымі патрабаваньнямі. Між тым, сярод выступоўцаў быў і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які заявіў, што эканоміка ў нашай краіне зьвязаная з палітыкай. Ён падкрэсьліў, што ў Кіеве на Майдан Незалежнасьці першымі таксама выйшлі студэнты і прадпрымальнікі.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG