Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомельскай вобласьці страйк падтрымалі звыш 10 тысяч дробных прадпрымальнікаў


Казімер Яноўскі, Гомель На Гомельшчыне страйкавалі прадпрыймальнікі буйнейшых рынкаў Гомелю, Рэчыцы, Сьветлагорску, Рагачова ды іншых гарадоў.

Амаль тры тысячы дробных прадпрымальнікаў Цэнтральнага рынку Гомелю ня выйшлі сёньня на працу. А 10-й гадзіне многія зь іх паміж парожніх гандлёвых радоў падпісвалі зварот да ўладаў супраць увядзеньня падатку на даданую вартасьць. Распавядае прадпрымальнік Уладзімер Пархамчук:

(Пархамчук: ) “Сабраліся прадпрымальнікі сёньня на знак пратэсту супраць увядзеньня падатку на даданую вартасьць. ПДВ на прыватнага прадпрымальніка не павінен распаўсюджвацца. Гэта адназначна”.

Прадпрымальніца Людміла Шкрабава кажа, што фіскальная палітыка ўладаў паставіла дробных гандляроў на мяжу выжываньня:

(Шкрабава: ) “Грошай застаецца толькі на ежу і тавар. Усё! А калі яшчэ і гэты падатак увядуць, то мы і нашы сем’і, мы прапалі. Так можа паступаць толькі зламысьнік”.

Паводле назіраньняў прадпрымалькаў, напачатку году ў сувязі з патрабаваньнем ліцэнзіяў, падвышэньнем іншых плацяжоў працу на гомельскіх рынках пакінулі ўжо каля 20% дробных гандляроў. Новаўведзены падатак на даданую вартасьць ушчэнт разбурае прадпрымальніцтва.

(Комава: ) “Цяпер сыдуць з рынкаў адсоткаў 80 прадпрыймальнікаў. Калі нам дзяржава можа прадаставіць працоўныя месцы ў дзяржаўных структурах, мы ня супраць пакінуць рынак. Усё адно тут мы не атрымліваем ніякага прыбытку”, — кажа прадпрымальніца Надзея Комава.

У другой палове дня страйкоўцы гомельскіх рынкаў перадалі свае пісьмовыя патрабаваньні да ўладаў у аблвыканкам, дзе прысутнічалі і чыноўнікі Міністэрства падаткаў і збораў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG