Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі Полаччыны выйшлі на гарадзкія пляцы


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Практычна ўсе прадпрымальнікі Полацку й Наваполацку, якія гандлююць на рэчавых кірмашах, сёньня спынілі працу.

Ад самае раніцы наваполацкія прадпрымальнікі выйшлі на цэнтральны гарадзкі пляц. Неўзавабе была абраная дэлегацыя, якая мусіла ўручыць мясцовым уладам пэтыцыю з шэрагам патрабаваньняў. А потым, цягам дзьвюх гадзінаў, на пляцы адбываўся імправізаваны сход.

Гавораць удзельнікі страйку:

(Першы страйковец: ) “Ніхто ня ведае, што будуць далей рабіць улады. Тут могуць і арыштаваць, і прыйсьці апісаць тавар ды канфіскаваць. Карацей, ніхто нічога ня ведае”.

(Другі страйковец: ) “Дзяржаўны апарат не вядзе дыялёгу. Ён вядзе маналёг, ня чуючы аб’ектыўнай думкі жанчын, якія стаяць на рынку і з таго кормяць сваіх дзяцей”.

(Трэці страйковец: ) “Галоўнае, што нам не даюць працы. Учора адна нашая жанчына сказала: “Цяжкім часам, у 1960-я гады, у нас на працы прымярзалі анучы да ног, але мы працавалі”. А ў нас сёньня ці ж не прымярзаюць анучы ў такі мароз?”

(Жанчына-страйковец: ) “А я інжынэр-будаўнік. У мяне дзьве адукацыі: я скончыла тэхнікум і інстытут. Калі пачалі разганяць будаўнічыя арганізацыі, я была выкінутая на вуліцу. Мне засталося два гады да пэнсіі. Два гады! Дзе я знайду працу? Я ня здолею жыць!”

Аналягічны імправізаваны сход прадпрымальнікаў адбыўся і на цэнтральным пляцы Полацка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG