Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кандаліза Райс пра магчымае сяброўства Украіны ў НАТО


НІЦА. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс лічыць, што НАТО мусіць быць адкрытае для ўсіх дэмакратычных краінаў Эўропы. Адказваючы на пытаньне, ці можа Украіна стаць сябрам Паўночнаатлянтычнага альянсу, Райс сказала.

(Райс)"Мы заўсёды гаварылі, што зьвяз НАТО адкрыты для дэмакратычных краінаў Эўропы. Украіна мае сумесны плян дзеяньняў з НАТО, які ўжо цяпер можна актывізаваць. Калі мы прымем практычныя захады ў гэтым кірунку і падтрымаем дэмакратычны працэс ва Украіне, то гэта паспрыяе зьбліжэньню Украіны з Эўропай”.
XS
SM
MD
LG