Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прагрэс блізкаўсходніх мірных перамоваў


ЕРУСАЛІМ. На блізкаўсходніх мірных перамовах назіраецца далейшы прагрэс. Прадстаўнікі гэтак званай Блізкаўсходняй чацьвёркі – ААН, Эўразьвязу, ЗША і Расеі – вырашылі сустрэцца 1 сакавіка ў Лёндане. Кіраўнікі Ізраілю і Палестыны Арыэль Шарон і Махмуд Абас сустрэліся ў аўторак і прыйшлі да пагадненьня аб спыненьні агню. Вярнуўшыся ў Рамалу, Абас заявіў, што Ізраіль пагадзіўся найбліжэйшымі тыднямі вывесьці сваіх вайскоўцаў зь пяці гарадоў Заходняга Берагу. На блёк-пастах іх заменяць палестынскія паліцыянты.
XS
SM
MD
LG