Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Справа Ірану можа быць перададзеная на разгляд Рады Бясьпекі ААН


БРУСЭЛЬ. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс сёньня заявіла, што справа Ірану можа быць перададзеная на разгляд Рады Бясьпекі ААН, калі гэтая краіна ня прыме ўмовы эўрапейскага пагадненьня аб іранскай ядзернай праграме. Брытанія, Францыя і Нямеччына пачалі ўчора новыя перамовы зь Іранам. У цэнтры перамоваў – патрабаваньне Захаду, каб Іран спыніў сваю праграму ўзбагачэньня ўрану. Кандаліза Райс прыляцела сёньня ў Брусэль на перамовы з прадстаўнікамі Эўразьвязу і НАТО. Учора ў Парыжы яна заклікала Эўропу і Амэрыку адкрыць ”новы разьдзел” у іх дачыненьнях пасьля рознагалосьсяў вакол Іраку.
XS
SM
MD
LG