Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 9 лютага


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 9 лютага

Берасьцейская “Заря”, 1955 год:

“У Камянецкім Доме культуры адбылася арганізаваная раённай бібліятэкай канфэрэнцыя чытачоў на тэму, што хвалюе моладзь, — “Таварыства, сяброўства, любоў і сям’я ў савецкім грамадзтве”. На канфэрэнцыі прысутнічала больш як 300 чалавек. Зьмястоўны даклад зрабіла выкладчыца Камянецкай сярэдняй школы А.І.Максютэнка. Цяпер раённая бібліятэка рыхтуе для мэханізатараў Камянецкай і Першамайскай МТС канфэрэнцыю чытачоў на тэму “Апрацоўка глебы па мэтаду Т.С.Мальцава”.

“Беларус”, 1965 год. Ст. К.:

“Выходзіць, аднак, вельмі-ж дзіўна: справу абароны роднае мовы, пастаўленую Багушэвічам у ярме царскага рэжыму, беларускія савецкія пісьменьнікі мусяць працягваць далей — працягваць у сваёй-жа собскай, быццам-бы сувэрэннай дзяржаве. Што за трагічны парадокс! Парадокс, які раскрывае ўсю хвальшывасьць гэтае беларускае савецкае сувэрэннасьці, пры якой даводзіцца бараніць ад сьмерці сваё найдаражэйшае — родную мову”.

“Народная газета”, 1995 год:

“Штомесяц 13-га чысла ў доме пэнсіянэркі Алены Галенкі з Крупак адбываюцца незвычайныя зьявы — то бяз дай прычыны вопратка загарыцца, то посуд самастойна выляціць на вуліцу, то дзёньнік у 9-гадовай унучкі-выдатніцы акажацца парэзаны на дробныя шматкі. З пачаткам лютага палтэргейст зрабіўся амаль штодзённы. Перасоўваньні прадметаў у прасторы назірала мясцовая міліцыя з пажарнымі. Апошнія змучана разводзяць рукамі — гасім і гасім узгараньні, але прычына іх незразумелая. Некалькі дзён таму выяжджалі ў Крупкі і супрацоўнікі Ўпраўленьня ваенізаванай пажарнай службы Менскай вобласьці. Фатаграфавалі ў пустым пакоі і моцна зьдзівіліся, калі на праяўленым нэгатыве ўбачылі загадкавы бліскучы меч”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG