Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Gazeta Wyborcza”: Хто будзе супернікам Лукашэнкі?


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Хто будзе супернікам Лукашэнкі?” – такі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары польскай “Газэты Выборчай”.

“Газэта Выборча” распавядае пра вылучэньне рознымі апазыцыйнымі партыямі кандыдатаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах у 2006 годзе, зь якіх потым у часе адмысловага кангрэсу будзе абраны адзін кандыдат, які, паводле апазыцыянэраў, мае найбольш шансаў перамагчы.

“Такі кангрэс, натуральна, ня можа адбыцца ў Беларусі, таму апазыцыянэры сустрэнуцца ў Кіеве”, піша польскі штодзёньнік ды адзначае, што да выбараў рыхтуецца таксама і Аляксандар Лукашэнка.

“Напярэдадні ўнесеныя зьмены ў закон аб унутраных войсках, паводле якіх вайскоўцы могуць ужываць зброю на загад кіраўніка дзяржавы, прычым з закону зьнікла таксама фраза, якая дазваляла ім “не выконваць злачынныя загады”. Назіральнікі лічаць, што Лукашэнка зрабіў гэтыя зьмены на выпадак, калі дойдзе да масавых пратэстаў, падобных да украінскай “аранжавай рэвалюцыі”, піша “Выборча”.

Аўтар артыкулу адзначае таксама, што ў Кіеве пра кандыдатаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах ад беларускай апазыцыі кажуць “сьпіс кандыдатаў на расстрэл”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG