Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія лідэры пазытыўна адрэагавалі на заклік Кандалізы Райс


БРУСЭЛЬ. Эўрапейскія лідэры пазытыўна адрэагавалі на заклік дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Кандалізы Райс да ЗША і Эўропы распачаць "новы разьдзел" у сваіх дачыненьнях пасьля разнагалосьсяў адносна Іраку і іншых праблемаў. Кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна назваў першую праграмную прамову Кандалізы Райс пра замежную палітыку ЗША “пазытыўным пасланьнем”. Сёньня дзяржсакратар ЗША працягне свой эўрапейскі тур сустрэчай з афіцыйнымі асобамі НАТО і Эўразьвязу ў Брусэлі.
XS
SM
MD
LG