Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: выбух у багдадзкім вайсковым цэнтры


БАГДАД. Ня менш за 21 чалавек загінуў, а 27 былі параненыя ў ірацкай сталіцы пры выбуху, што здарыўся ў вайсковым цэнтры для набору добраахвотнікаў. Адказнасьць за выбух узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка, зьвязаная з “Аль-Кайдаю”. Таксама сёньня на захадзе Багдаду ўчынены напад на аўтакалёну, у якой ехаў генэральны сакратар Дэмакратычнай партыі ірацкага народу Мітал Алюсі. Загінулі два сыны палітыка.
XS
SM
MD
LG