Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жураўковай за мільёны скрадзеных даляраў далі меншы тэрмін, чым Марынічу “за кампутары”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Камэнтуючы прысуд Галіне Жураўковай, адзін зь лідэраў беларускай апазыцыі Анатоль Лябедзька згадаў нядаўні прысуд Міхаілу Марынічу, якога асудзілі да 5 гадоў зьняволеньня паводле таго ж артыкулу. “У адной справе фігуравала некалькі кампутараў, у другой — некалькі мільёнаў даляраў”, — згадаў Анатоль Лябедзька.

Анатоль Лябедзька лічыць, што цяперашні палітычны рэжым у Беларусі спараджае адначасова і перасьлед апазыцыі, і карупцыю ва ўладзе.

(Лябедзька: ) “У значнай ступені адказнасьць ляжыць на Аляксандру Лукашэнку за тое, што рабіла Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта і спадарыня Жураўкова. Насамрэч там толькі закранулі вярхушку айсбэргу.

А тое, што тычыцца Марыніча, гэта выключна палітычны працэс, гэта расправа над чалавекам. Канечне, цынічна гучыць, што ў адным выпадку за велізарныя злоўжываньні чалавеку даюць меншы тэрмін, чым таму, чыя віна не даказаная. Гэта яшчэ раз кажа, што ў нас, на жаль, няма сапраўднай судовай сыстэмы. Вельмі нагадвае 1930-я гады. І гэтае становішча трэба будзе выпраўляць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG