Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: Хто зь беларусаў варты помніка ў сталіцы і за межамі Беларусі?


Альгерд Невяроўскі, Менск Гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Скажыце, як на вашую думку, хто зь беларусаў варты помніка ў сталіцы і за межамі Беларусі?”

(Спадар: ) “Вельмі шмат ёсьць людзей, якіх мы павінны шанаваць. Але гэта не павінен быць Сталін і людзі, якія з 1917 году тут кіравалі. У нас ёсьць Скарына і шмат іншых людзей, якія адстойвалі свабоду Беларусі. Вось ім трэба ставіць помнікі — у тым ліку і ў часе вайны”.

(Хлопец: ) “Тым, хто прапагандаваў культуру Беларусі, мову. Янка Купала, Якуб Колас, вельмі шмат вядомых людзей, якіх трэба шанаваць. А так назвалі плошчу Незалежнасьці, а едзеш у мэтро — плошча Леніна”.

(Дзяўчына: ) “Гусоўскаму, бо ён зрабіў вялікі ўклад у літаратуру. І гэта дало нам магчымасьць лепей ведаць гісторыю, што адбывалася ў той час, як усталёўвалася нашая дзяржаўнасьць”.

(Карэспандэнт: ) “А вы як лічыце?”

(Дзяўчына: ) “Мне здаецца, Якубу Коласу”.

(Спадарыня: ) “Магчыма, Машэраву. Такі выбітны дзяяч. Магчыма, яшчэ Васілю Быкаву”.

(Спадар: ) “За мяжой Тадэвушу Касьцюшку — таму што ён шмат зрабіў для Злучаных Штатаў Амэрыкі і для Эўропы. А ў Менску Кастусю Каліноўскаму, бо гэта выбітны дзеяч беларускага народу. Можна шмат пералічваць, бо шмат выбітных людзей, якім помнікаў не паставілі. У прыватнасьці, думаю, варта было б паставіць помнік Пятру Міронавічу Машэраву”.

(Хлопец: ) “Прэзыдэнту, каб ня зьнішчыў да канца народ”.

(Спадар: ) “У нас многа выдатных людзей было”.

(Хлопец: ) “Магчыма, гэта беларускія пісьменьнікі Колас, Купала”.

(Спадар: ) “Я скажу, што вартыя помніка Жукаў і Сталін”.

(Дзяўчына: ) “А я бы паставіла помнік Шушкевічу. Бо ён зрабіў шмат добрага для краіны і для дэмакратыі”.

(Спадар: ) “Выбітным дзеячам беларускай культуры”.

(Дзяўчына: ) “Кампазытару нейкаму. Напрыклад, Ельскаму. Лічу, што ён заслужыў гэта, як і Якуб Колас і Янка Купала”.

(Хлопец: ) “Васілю Быкаву і ў нас, і за межамі. Таму, што ён сапраўдны беларус”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG