Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барбадос хоча выйсьці з падпарадкаваньня брытанскай манархіі


Прэм’ер-міністар Барбадосу Оўэн Артур заявіў, што ягоная дзяржава павінна выйсьці з падпарадкаваньня брытанскай манархіі і стаць рэспублікай. Артур прапанаваў правесьці рэфэрэндум. Барбадос – выспа ў Карыбскім моры – стаў брытанскай калёніяй у 17 стагодзьдзі і набыў незалежнасьць у 1966 годзе. Аднак, нават зараз кіраўніком дзяржавы застаецца брытанская каралева Элізабэта Другая.
XS
SM
MD
LG