Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: вайскоўцы на месцы катастрофы


КАБУЛ. Вайскоўцы НАТО ў Аўганістане дабраліся сёньня да абломкаў пасажырскага лайнэра, які пацярпеў катастрофу ў мінулы чацьвер у гарах на ўсходзе ад Кабулу. “Боінг-737” ляцеў па маршруце Герат – Кабул. Праўдападобна, усе 104 пасажыры самалёта загінулі. Верталёт НАТО знайшоў рэшткі авіялайнэра яшчэ ў суботу, аднак неспрыяльнае надвор’е не дазваляла ратаўніком прабрацца на месца катастрофы. Прычына аварыі самалёта дасюль невядомая.
XS
SM
MD
LG