Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 7 лютага

Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 7 лютага.

“Віцебскі пролетарый”, 1935 год:

“Цэнтральны Дом Чырвонай арміі пачаў падрыхтоўку да XVII гадавіны Чырвонай арміі. 6 лютага ў Доме пачнуцца стралковыя спаборніцтвы начсклада, у якіх прымуць удзел 14 каманд. Таксама пачнецца шахматна-шашачны турнір. У турніры прымуць удзел 60 чалавек… На прадпрыемствах Менска разгортваецца падрыхтоўка да стралковых спаборніцтваў. Па ініцыятыве ЦС Асоавіяхіма і рэдакцыі “Чырвонай змены” ў гонар надыходзячай гадавіны Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі арганізуецца завочнае стралковае маладзёжнае спаборніцтва двух фарпостаў СССР — Менск–Хабараўск”.

“Звязда”, 1945 год:

“У рэспубліку пачала паступаць маёмасць, у свой час вывезеная гітлераўскімі бандытамі з прамысловых прадпрыемстваў і культурных устаноў Беларусі. З Рыгі дастаўлена каля 100 тысяч тамоў кніг, якія належаць бібліятэкам Акадэміі навук, імені Леніна і ЦК КП(б)Б. Прывезена таксама 740 экспанатаў Віцебскага краязнаўчага музея. Знаходзіцца ў дарозе некалькі вагонаў з апаратурай кінастудыі “Совецкая Беларусь”. У Рыге таксама знойдзена абсталяванне Аршанскага ільнокамбіната, якое немцы не паспелі вывезці”.

“Добры вечар”, 1995 год:

“Жыхары дамоў па вуліцы Камуністычнай зьвярнуліся да старшыні Менгарсавету А.Герасіменкі з патрабаваньнем не дапусьціць перайменаваньня іх вуліцы ў Міхайлаўскую. “Са зьдзіўленьнем даведаліся, — гаворыцца ў лісьце, які падпісалі 304 грамадзяніны, — што мы быццам выйшлі з ініцыятывай перайменаваць вуліцу Камуністычную ў Міхайлаўскую. Ініцыятыва сапраўды была, але не ад жыхароў вуліцы, а ад сябраў БНФ, якія зьбіралі подпісы ў людзей, што ня ведаюць гісторыі Менску”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG