Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску звольнены з працы вядомы сталяр Сьцяпан Яфімчык


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць Ён у свой час вызначыўся тым, што змайстраваў адзіны ў Беларусі драўляны гадзіньнік. Прычынай звальненьня стала тое, што майстра адмовіўся пераходзіць на кантрактную сыстэму найму.

Cьцяпан Яфімчык працаваў сталяром у сярэдняй школе №10. Да ягонай працы прэтэнзіяў не было. Годнага стаўленьня да сябе і калектыву патрабаваў майстар і ад школьнага начальства. Гэта, як сьцьвярджае сталяр, і ня спадабалася дырэктару:

(Яфімчык: ) “Яны ўказалі ў кантракце: “рабочы па рамонце будынкаў і збудаваньняў”. Я прагледзеў адзіны тарыфны кваліфікацыйны даведнік — там няма такой прафэсіі. На маю думку, школьны рабочы павінен быць сталяром ці цесьляром. Таму я адмовіўся падпісваць гэты кантракт і папрасіў яго прывесьці ў адпаведнасьць з законам. А замест гэтага яны мяне звальняюць з працы за адмову падпісаць кантракт”.

Звольнены салігорскі майстар — асоба вядомая. Сьцяпан Яфімчык — адзіны ў Беларусі майстар драўляных гадзіньнікаў. Дырэктар салігорскай школы Ігар Цыбулька таксама ведае пра яго незвычайны талент, аднак лічыць звальненьне абгрунтаваным:

(Цыбулька: ) “Сьцяпан Аляксеевіч адмовіўся працаваць ва ўмовах працы, якія істотна зьмяніліся. Гэта зьвязана з увядзеньнем новых формаў арганізацыі працы. І з рацыяналізацыяй яго працоўнага месца. Ніхто не адмаўляе, што ў чалавека “залатыя рукі”. Сапраўды, зрабіць драўляны гадзіньнік ня кожнаму дадзена”.

Дарэчы, пра “залатыя рукі” салігорскага майстра пры канцы 2003 году напісала ў газэце “Салідарнасць” журналістка Вераніка Чаркасава, якая загінула летась пры нявысьветленых абставінах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG