Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоля Лябедзьку вылучылі прэтэндэнтам на адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў


Уладзімер Глод, Менск Адпаведнае рашэньне прыняў Нацыянальны камітэт Аб’яднанай грамадзянскай партыі, паседжаньне якога адбылося 6 лютага. Альтэрнатывай лідэру партыі выступілі былы міністар абароны Беларусі Павал Казлоўскі і былы старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Аляксандар Вайтовіч.

А.Вайтовіч, праўда, не зьяўляецца сябрам АГП, але рэглямэнт паседжаньня дазваляў вылучаць і беспартыйных кандыдатаў.

Ганаровы старшыня партыі прафэсар Станіслаў Багданкевіч так абгрунтаваў свой выбар на карысьць Анатоля Лябедзькі:

(Багданкевіч: ) “Нам патрэбны не якісьці ўзважаны палітык, кшталту Багданкевіча. Нам патрэбны ваяр, які і словы ня будзе шукаць у кішэні, і на барыкады сьмела пойдзе. Наш час патрабуе такую асобу”.

Вынікі галасаваньня наступныя: Лябедзька – за 64, Казлоўскі – 4, Вайтовіч – 1.

Такім чынам, у сьпісе прэтэндэнтаў, якія ўжо вылучаныя дэмакратычнымі партыямі – Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Станіслаў Шушкевіч. Ад Эўрапейскай кааліцыі кандыдатам названы Мікола Статкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG