Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША аддаюць перавагу дыпляматычнай разьвязцы крыізсу вакол ядзерных праграмаў ірану


ВАШЫНГТОН: Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дык Чэйні паўтарыў, што Злучаныя Штаты аддаюць перавагу дыпляматычнаму ўрэгуляваньню канфлікту вакол ядзерных праграмаў Ірану. Тэгэран пасьлядоўна заяўляе, што ягоныя ядзерныя праграмы служаць выключна мірным мэтам. На пытаньне, ці Вашынгтон гатовы ўжыць сілу супраць Ірану дзярж-сакратар Кандаліза Райс запэўніла, што прэзыдэнт Джордж Буш выказаваецца за дыпляматычную разьвязку. Выступаючы ў амэрыканскай тэлевізіі Дык Чэйні сказаў, што Вашынгтон падтрымлівае ідэю перамоваў паміж Эўразьвязам і Тэгэранам. Наступны раўнд перамоваў адбудзецца заўтра ў Жэнэве. Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд лічыць, што Ірану спатрэбіцца некалькі гадоў, каб вырабіць атамныя бомбы. Старшыня Нацыянальнай Рады Бясьпекі Ірану Гассан Рагані заявіў, што Захад не прапануе нічога з ў замен за адмаўленьне Тэгэрану ад сваіх ядзерных праграмаў. Ён адзначыў, што калі Ізраіль нанясе паветраныя ўдары па іранскіх аб’ектах, Іран толькі паскорыць распрацоўку ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG