Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс: "Мэта ЗША -- надаць новы імпульс блізкаўсходняму мірнаму працэсу"


ЕРУСАЛІМ. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс прыбыла з Анкары ў Ізраіль, дзе яна сустракаецца з прэм’ер-міністрам Арыэлем Шаронам і міністрам замежных справаў Сільванам Шаломам. Яна сустрэнецца таксама і з кіраўніком Палестынскай Аўтаноміі Махмудам Абасам. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла, што мэта Злучаных Штатаў – надаць новы імпульс блізкаўсходняму мірнаму працэсу. Раней сёньня Райс правяла ў Анкары перамовы з кіраўніцтвам Турэччыны. Яна запэўніла турэцкі бок, што Вашынгтон выступае за захаваньне адзінства Іраку. Анкара выказвае засьцярогу што да сэпаратысцкіх намераў ірацкіх курдаў, якіх можа падтрымаць курдзкая меншасьць ў Турэччыне. Кандаліза Райс заявіла наступнае: “Тэрыторыя Іраку павінна быць месцам, адкуль ніколі ня будзе тэрарыстычных атак супраць суседзяў, а гэта значыць неабходнасьць міру з суседнімі краінамі. З амэрыканскага пункту гледжаньня, злачынствы супраць насельніцтва, якія ўчыняюць любыя тэрарыстычныя арганізацыі, заслугоўваюць аднолькава суровага асуджэньня. Незалежна ад таго, ідзе гутарка аб “Аль-Кайдзе”, Курдзкай рабочай партыі ці палестынскіх экстрэмістах, тэрарызм у сучасным сьвеце непрымальны”.
XS
SM
MD
LG