Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран папярэджвае, што ў выпадку нападу на яго нанясе ўдар у адказ


ТЭГЕРАН. Іран папярэджвае, што ў выпадку нападу на яго нанясе ўдар у адказ. Гэтае папярэджаньне ўтрымліваецца ў інтэрвію, якое кіраўнік Вярхоўнай Рады Ірану ў справе нацыянальнай бясьпекі Хасан Роўхані даў агенцтву Reuters. Роўхані сьцьвярджае, што Іран ужо валодае ядзернай тэхналёгіяй, якая зрабіла яго непрыступным. Удар, які можа нанесьці ЗША ці Ізраіль, сказаў ён, ня зьменіць нічога -- Іран адновіць свае ядзерныя аб’екты і паскорыць тэмпы разьвіцьця ядзерных тэхналёгій. Роўхані падкрэсьліў, што Захад нічога ня можа прапанаваць Ірану, каб упэўніць яго згарнуць ядзерную праграму
XS
SM
MD
LG