Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папа Рымскі блаславіў вернікаў з акна шпіталю


РЫМ. Папа Рымскі Ян Павал Другі блаславіў вернікаў з адчыненага акна сталічнага шпіталю “Джэмэлі”, дзе ён лякуецца ад аўторка. Пасьля таго, як намесьнік дзяржсакратара Ватыкану аргэнтынскі эпіскап Леанарда Сандры зачытаў зварот Папы, пантыфік блаславіў і падзякаваў шматлікім вернікам, якія сабраліся ля клінікі. Тэлетрансьляцыя гэтай падзеі вялася першым каналам італьянскага тэлебачаньня. На плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане былі ўсталяваныя спэцыяльныя тэлеэкраны, і паломнікі сачылі за зваротам Папы са шпіталю. 84-гадовы пантыфік папраўляецца пасьля прыступу ўдушша, праз якое ён трапіў у шпіталь ва аўторак.
XS
SM
MD
LG