Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Аўганістану: "Відавочна ўсе 104 пасажыры самалёту загінулі"


КАБУЛ. Прадстаўнік аўганскага міністэрства абароны заявіў, што войскі НАТО і аўганская нацыянальнай гвардыя з прычыны дрэннага надвор’я пакуль не здолелі трапіць на абледзянелую верхавіну гары, дзе пацярпеў крушэньне пасажырскі самалёт у чацьвер. Генэрал Захір Азімі сказаў сёньня, што відавочна ўсе 104 пасажыры самалёту загінулі. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай і амбасадар ЗША ў Аўганістане выказалі шкадаваньне з прычыны катастрофы. На борце самалёту знаходзіліся прынамсі 23 замежнікі – грамадзяне Турэччыны, Італіі, Расеі і Ірану. Самалёт “Боінг-737” зьнік ў часе палёту зь Герату ў Кабул. У апошні раз самалёт з’явіўся на экранах радараў ў пяці кілямэтрах на ўсход ад сталіцы Аўганістану.
XS
SM
MD
LG