Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнтральная выбарчая камісія Іраку атрымала болей за 200 скаргаў


БАГДАД. У Іраку Цэнтральная выбарчая камісія атрымала болей 200 скаргаў на парушэньні ў часе ўсеагульных выбараў 30 студзеня. Пасьля скаргаў з Масулу ў Багдад былі дастаўленыя для пераліку бюлетэняў некалькі скрынь. Адначасова паступілі паведамленьні пра тое, што некалькі суніцкіх партый, якія байкатавалі выбары, вырашылі ўсё ж ўзяць удзел ў распрацоўцы Канстытуцыі Іраку. Хваля гвалту ў Іраку не спадае і пасьля выбараў. У выніку выбуху бомбы ў Басры сёньня былі забітыя чатыры ірацкія вайскоўцы. Экстрэмісцкая групоўка Армія Ас-Суна аб’явіла пра забойства сямёх скрадзеных раней ірацкіх вайскоўцаў. Застаецца невядомым лёс скрадзенай у пятніцу італьянскай журналісткі. Нейкая арганізацыя, што ўзяла на сябе адказнасьць за выкраданьне, запатрабавала, каб італьянскія войскі пакінулі Ірак
XS
SM
MD
LG