Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

104 чалавекі сталі ахвярамі авіякатастрофы ў Аўганістане


КАБУЛ. Усе 104 чалавекі, якія былі на борце самалёту, што разьбіўся ў чацьвер у Аўганістане, відавочна, загінулі. Пра гэта сёньня паведамілі аўганскія ўлады. Міністэрства замежных спраў Расеі пацьвердзіла, што ў ліку экіпажу былі чацьвёра расейцаў. Акрамя іх на борце знаходзіліся каля 20 замежнікаў – грамадзяне Італіі, ЗША і Турэччыны. “Боінг” ляцеў зь Герату ў Кабул і, паводле невядомых прычынаў, зваліўся ў прымесьці аўганскай сталіцы.
XS
SM
MD
LG