Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кыргызкая апазыцыя патрабуе сумленных выбараў


БІШКЕК. У сталіцы Кыргызтану каля 350 прыхільнікаў апазыцыі зладзілі мітынг з патрабаваньнем правесьці 27 лютага справядлівыя і сумленныя парлямэнцкія выбары. Міліцыя не прапусьціла маніфэстантаў у цэнтар гораду, бо акцыя не была дазволеная ўладамі. Паводле начальніка гарадзкой міліцыі, супраць арганізатараў будуць распачатыя адміністратыўныя справы.
XS
SM
MD
LG