Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны сустрэўся зь міністрам замежных спраў Францыі


КІЕЎ. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка абмеркаваў сёньня ў Кіеве зь міністрам замежных спраў Францыі Мішэлем Барнье пэрспэктывы інтэграцыі Ўкраіны ў эўрапейскія структуры. Барнье – першы з высокіх заходніх палітыкаў, які наведаў Кіеў пасьля таго, як Юшчанка пачаў працаваць прэзыдэнтам. Сёньня ж ва ўкраінскай сталіцы адбылося першае паседжаньне новага ўраду пад кіраўніцтвам Юліі Цімашэнкі. Прэм’ер-міністар заявіла пра гатовасьць Украіны разьвіваць стасункі з Расеяй, аднак, зазначыла, што стратэгічны курс ейнай краіны – зьбліжэньне з Эўразьвязам.
XS
SM
MD
LG