Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дыплямат ЗША--пра дачыненьні паміж Малдовай і Прыднястроўскай рэспублікай


КІШЫНЁЎ. Амэрыканскі дыплямат сёньня пераконваў Малдову і сэпаратысцкую Прыднястроўскую рэспубліку зноў пачаць перамовы. Адносіны паміж імі застаюцца напружанымі. Абодва бакі нядаўна абвінавацілі адзін аднаго ў падрыхтоўцы да вайны. Перамовы аб узьяднаньні былі прыпынены летась улетку. Амэрыканскі амбасадар у АБСЭ Стэфан Мінікес сказаў, што Малдова і Прыднястроўская рэспубліка дасягнуць пагадненьня толькі ў тым выпадку, калі вернуцца да перамоваў. У вайне паміж імі ў 1992 годзе загінулі прыблізна паўтары тысячы чалавек. Прыднястроўскую рэспубліку не прызнаюць у сьвеце, але яна мае моцную падтрымку ад Расеі.
XS
SM
MD
LG