Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйна названа прычына сьмерці Зураба Жваніі


ТБІЛІСІ. Міністэрства юстыцыі Грузіі сёньня паведаміла пра вынікі анатаміраваньня трупа былога прэм’ер-міністра Зураба Жваніі. Леван Самхараулі, які ўзначальвае бюро судовых экспэртызаў Грузіі, сказаў, што Жванія і ягоны сябра памёрлі ўчора ад угарнага газу. Угарны газ пасьля ўзаемадзеяньня з гэмаглабінам зрабіў немагчымым доступ кіслароду у кроў. Канцэнтрацыя гэтага небясьпечнага злучэньня ў крыві Зураба Жваніі была большай за 60 адсоткаў, а ў крыві ягонага сябра Раўля Юсупава—амаль 74 адсоткі. Улады зазначылі, што прычынай няшчаснага здарэньня стаў сапсаваны газавы награвальнік, які быў у кватэры.

У Грузіі шмат хто не давярае афіцыйнай вэрсіі сьмерці прэм’ера. Яны жадаюць незалежнага рассьледаваньня і заклікаюць узоры крыві Жваніі даслаць для аналізу у ЗША у ФБР.

Пахваньне Зураба Жваніі адбудзецца ў нядзелю ў царкве Сьвятой Тройцы ў Тблісі.
XS
SM
MD
LG