Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паведамілі пра сябе выкрадальнікі італьянскай журналісткі


БАГДАД. Малавядомая ісламісцкая група сёньня заявіла аб сваёй адказнасьці за выкраданьне італьянскай журналісткі Джуліяны Згрэны. Карэспандэнтку газэты “Іль Маніфэста” схапілі непадалёк ад багдадзкага унівэрсытэту, калі яна брала на вуліцы інтэрвію. На інтэрнэт-сайце група, якая называе сябе Ісламскай арганізацыяй джыхаду, выставіла Італіі ультыматум—за 72 гадзіны вывесьці з Іраку свае войскі. Інакш выкрадальнікі пагражаюць забіць журналістку.
XS
SM
MD
LG