Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс:" Улады Ірану не паважаюць свой народ"


ЛЁНДАН. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла, што ўлады Ірану абсалютна не паважаюць свой народ. Райс выказала сумнеў ў тым, што рэжым, пры якім нікім не абраныя рэлігійныя лідэры кіруюць краінай, ёсьць дабром для іранцаў. Дзяржсакратар выступіла з гэтымі заявамі па дарозе ў Лёндан – першы пункт яе паездкі па краінам Эўропы і Блізкага Ўсходу. Эўрапейскія саюзьнікі ЗША занепакоены нарастаньнем напружанасьці ў стасунках паміж Вашынгтонам і Тэгеранам. Нядаўна амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш ізноў абвінаваціў Іран у падтрымцы тэрарызму і не выключыў ужываньне супраць яго ваеннай сілы
XS
SM
MD
LG